Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Расписание
Описание
Музей з’яўляецца найбуйнейшым літаратурным музеем краіны: калекцыі музея ўключаюць матэрыялы, якія характарызуюць узнікненне і развіццё літаратурнай творчасці беларускага народа ад старажытнасці да сучаснасці.
Музейны збор уяўляе комплекс разнастайных крыніц (рукапісы, рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, старадрукі, кнігі з аўтографамі), што складае 69 % ад агульнай колькасці музейных прадметаў асноўнага фонду. Значнымі з’яўляюцца калекцыі рэчыўных помнікаў, фотаматэрыялаў, графікі, этнаграфіі. Большая частка музейнага збору ўкамплектавана ў 1987—1997 гадах (62,5 % ад агульнай колькасці адзінак асноўнага фонду). Назіраецца тэндэнцыя пастаяннага росту новых паступленняў, колькасць фондавых паступленняў за 2002—2007 гг. склала 20,4 % асноўнага фонду.
